Спадчына Францыска Скарыны і сучасны свет

5 красавіка 2017 года адбылася навукова-асветніцкая канферэнцыя «Спадчына Францыска Скарыны і сучасны свет», арганізатары якой – абласная бібліятэка і Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны.

Распачалася яна незвыйчайна, тэатралізавана – удзельнікаў канферэнцыі прывіталі Францыск Скарына і Эразм Ратердамскі. Іх ролі выканалі акцёры народнага аматарскага тэатра «Гракі» абласной бібліятэкі – яны паказалі фрагмент спектакля па п’есе Івана Штэйнера «Мудрости зачало иль конецъ».

З відэапрывітаннем да прысутных звярнуўся намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Аляксандравіч Суша; ад універсітэта імя Ф.Скарыны – прарэктар па выхаваўчай рабоце Юрый Валер’евіч Нікіцюк.

Дырэктар бібліятэкі Марына Сяргееўна Рафеева прадставіла праекты і мерапрыемствы, запланаваныя супрацоўнікамі бібліятэкі ў рамках святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, падзякавала кіраўніцтву і выкладчыкам ГДУ за пленнае супрацоўніцтва.

Вобраз Францыска Скарыны ў сучаснай беларускай літаратуры – асноўная тэма выступленняў, якую асвятлялі доктар філалагічных навук, прафесар І.Ф.  Штэйнер і кандыдат філалагічных навук, дацэнт Т.В. Аўдоніна.

Рэжысёр студэнцкага тэатра ГДУ «Если бы» Сяргей Зянькоў распавёў аб сваім вопыце ўвасаблення на сцэне вобраза беларускага першадрукара, а загадчык музея Францыска Скарыны пры ГДУ імя Ф.  Скарыны  К.С.Усовіч – аб паэтычнай анталогіі пра першадрукара, якая ствараецца ў Беларусі.

Паэтычную кампазіцыю «Вобраз Францыска Скарыны ў беларускай паэзіі ХХ – пач. ХХІ стст.» прадставілі  студэнты 2 курса філалагічнага факультэта пад кіраўніцтвам кандыдата філалагічных навук, дацэнта Т.А. Фіцнер.

Супрацоўнік аддзела рэдкай кнігі абласной бібліятэкі, магістр гісторыі В.М. Марозаў асвятліў тэму «Ад мінулага да сёння і заўтра вядзе нас друкаванае слова Скарыны: папулярызацыя кніжнай спадчыны Беларусі на прыкладзе работы аддзела рэдкай кнігі Гомельскай абласной бібіліятэкі», супрацоўнікі гэтага ж аддзела С.Крылова і К.Кісель правялі  майстар-клас па гісторыі кніжнасці «Падарожжа з Францыскам» .

Удзельнікаў канферэнцыі зацікавіла спецыяльна падрыхтаваная тэматычная бібліяграфія на цукерках.

Завяршылася канференцыя экскурсіяй у музей рэдкай кнігі абласной бібліятэкі.

Поделиться:

Читайте также: